Менеджар кліентаў

Платформа: Windows
Спасылка: Спампаваць ДЭМА-версію (Бясплатна на 30 дзён)
Цана: 19,99 €



Платформа: Mac OS
Спасылка: часова недаступная

Здымкі экрана

Прызначэнне

Праграма дапаможа вам весці ўлік вашых кліентаў. Для кожнага кліента можна ўвесці розную інфармацыю, напрыклад асабістыя даныя, адрасы кліента, кантактныя і банкаўскія рэквізіты. У праграме таксама ёсць палі для дадатковай інфармацыі.

Стварэнне дакументаў

Праграма дазволіць вам палегчыць руцінную працу па стварэнні рахункаў і іх уліку. Вы таксама можаце ствараць любыя дакументы. Некаторыя тыпы дакументаў ужо загадзя вызначаны ў праграме, напрыклад: прапанова, пацвярджэнне замовы, напамін і г. д. У наладах праграмы можна дадаць уласныя HTML-дакументы для іх адлюстравання.

Усе рахункі і дакументы можна захаваць у фармаце PDF і раздрукаваць.

Праца з табліцамі

Усе табліцы ў праграме карыстальнік можа лёгка і проста наладзіць — вы можаце вызначыць, якія слупкі павінны адлюстроўвацца, іх парадак, шырыню, а таксама выбраць сартаванне змесціва табліцы.

Усе табліцы можна экспартаваць у фармат CSV, раздрукаваць або захаваць як файл PDF.

Статыстыка

Праграма прадастаўляе падрабязную статыстыку па ўсіх атрыбутах кліентаў, рахункаў і дакументаў у выглядзе графікаў, дыяграм і табліц. Пры гэтым выбраныя вамі налады статыстыкі захоўваюцца і будуць адлюстраваны пры наступным адкрыцці праграмы.

Шматкарыстальніцкі прынцып праграмы

Гэтая праграма падтрымлівае ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. Кожны карыстальнік праграмы мае ўласны лагін і пароль. Усе змены даных праграма рэгіструе аўтаматычна. Праграма дазваляе адсочваць, які карыстальнік дадаў або змяніў даныя. Пры гэтым фіксуюцца дата і час змяненняў, а таксама поўная інфармацыя пра тое, што было зменена.

Праграма можа працаваць з лакальнай базай даных, а таксама з цэнтральнай базай даных MySql. У апошнім выпадку з праграмай могуць адначасова працаваць некалькі карыстальнікаў. Калі адзін карыстальнік рэдагуе аб’ект, іншым карыстальнікам ён даступны толькі для чытання.

Дапрацоўка праграмы пад вашы патрэбы

Праграма працуе на аснове распрацаванага кампанента Temia Business Template (Java), які забяспечвае надзейную працу праграмы, а таксама дазваляе хутка дапрацаваць праграму пад неабходныя патрабаванні карыстальнікаў без вялікіх выдаткаў. Калі вы звернецеся да нас, мы з задавальненнем падрыхтуем для вас каштарыс дапрацоўкі праграмы пад вашы патрэбы.